- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэты шматпланавы твор, відаць, задумваўся аўтарам як традыцыйны сямейны раман з грунтоўным і няспешным даследаваннем характараў у іх сямейных і побытавых адносінах, як гэта і прынята ў сучаснай і класічнай літаратуры, якая мае нямала цудоўных прыкладаў такога роду. Але вядома, што ў наша ХХ стагоддзе з яго адрознымі ад папярэдніх часоў, парой ліхаманкавымі і бязладнымі рытмамі жыцця сямейныя рамкі цесныя і недастатковыя. І ўжо яны зусім не ў стане вытрымаць напору таго бурнага запалу і ашаламляльных падзей, якіх так шмат было ў мінулую вайну.