- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мяне, малога, раз на месяц, выпраўлялі пасвіць кароў. Я за імі бегаў, пугай ляскаў, пераймаў, не пускаў у шкоду і гэтак далей. Статак трэба было прыгнаць у вёску ў дзевяць гадзін, а гадзінніка ў мяне не было. І дзед навучыў мераць крокамі ўласны цень. Ён казаў: «Калі будзе твой цень пяць крокаў, дык і гані кароў дамоў, а калі чатыры, то няхай яшчэ ходзяць». Вось такі ў мяне быў гадзіннік. Адно кепска, што працаваў ён толькі тады, калі свяціла сонца.