- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цяперашнія раённыя вакзалы мала падобныя на тыя, што былі ў часы маёй маладосці. Нейкія яны занадта ціхія, малалюдныя, нават сумныя. Гэтак падумалася і зараз, калі сышоў са стаўбцоўскай электрычкі і апынуўся на аўтавакзале, адразу за чыгункай. Нехта з маіх землякоў-вяскоўцаў перад самай гэтай дарогай пераконваў мяне, што дабрацца да вёскі цяпер не так і складана, але трэба ехаць туды ў аўторак ці чацвер. У два гэтыя дні аўтобусы ходзяць да Вялікіх Навікоў. Я ехаў у аўторак. Вясёлая касірка мяне крыху засмуціла. Калі я папрасіў квіток да Навікоў (гэта, вядома ж, былі Навікі Вялікія, адкуль мне яшчэ тэпаць добрыя дзве вярсты да маіх Малых), яна, пералічваючы грошы, адразу папярэдзіла, што квіток яна дасць толькі да Рубяжэвіч.