- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Былі ў кельтаў чатыры багіні, якія любілі кружляць над полем бойкі: Немаін, Бадб, Марыган ды Маха. І добра, каб кружлялі ў абліччы прыўкрасных дзевак, а то пераўвасабляліся ў варон, чорных ды брахлівых. Кружлялі ды выбіралі, хто сёння загіне. У скандынаваў валькірыі рабілі тое самае ў абліччы бялюткіх лебедзяў. Але тут, на Беларусі, паміж нізкім шэрым небам і полем у лапінах пабітага воспай сакавіцкага снегу, ніхто не лётаў. Праўда, сядзела на худым дрэўцы сарока, якая ў засмажаным выглядзе, згодна трактата Арнольда з Вілановы, ратуе ад чараў.