- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ заставалася ладна часу да вяселля, і Аліна сястра вырашыла паказаць гасцям гарадок. Разам з Іванам і Алінай прыехалі Аліны аднакурснікі Ірына Замошына, Соф’я Ясючыц, Ганна Скрыпач. Яны і пайшлі знаёміцца з гарадком, прыгожым, гарыстым, з нізіннымі перападамі. «Мясцовасць нашага Наднямоння роўная. Уся ў лясах, рэках і рачулках. А тут і блізка няма лесу, ракі. Адны пагоркі ды палі», — падумаў Іван, а потым сказаў Аліне.