Поўны спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год
2025-03-12 19:49
Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча разгледзела дасланыя заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінаваных твораў за 2024 год. Прэмія ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі. Згодна з новым падыходам, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа/відэацыклы, кіно ды іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі.
Такім чынам, поўны спіс прэміі імя Францішка Багушэвіча за 2024 год складаецца з усіх дасланых твораў, адпаведных тэхнічным крытэрыям.
1. «Мое баба – діректор морга» – Вольга Аполька (Голя з Ополя) (самвыдат, 2024 год);
5. «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўкага 1928 году. Захаваная спадчына» – Вольга Лабачэўская (выдавецтвы Skaryna Press і Czabor Publishing, 2024 год);
6. «Дарога 360» – Падарожны 1, Падарожны 2, Падарожны 3, Падарожны 4 (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтараў не абвяшчаюцца публічна);
7. «Савецкая Беларусь» – Ганна Севярынец (выдавецтва Czabor Publishing, 2024 год);
8. «Развітанне з Бацькаўшчынай» – Святлана Захарчук (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу і аўтараў не абвяшчаюцца публічна).
Артыкул у медыя, падкаст, кіно, відэа/відэацыкл, іншае:
1.
Тэлевізійны праект Белсат «Вусы Скарыны» – аўтар і вядоўца праекта Цімафей Акудовіч;
2. «Цікавы падкаст»– аўтаркі і вядоўцы падкасту Любоў Вераніцына і Надзея Равінская (зашыфраваны ўдзел, сапраўдныя звесткі пра кнігу не абвяшчаюцца публічна);
5. Youtube-праект
«Гэта топ!» – аўтары праекта Аляксандр Івулін, Рыгор Астапеня;
7. Мультымедыйны праект «POKUĆ» – аўтарка Надзея Саяпіна;
Прэмія імя Францішка Багушэвіча была заснаваная ў 1996 годзе і з таго часу застаецца сімвалам пошуку праўды праз мастацкае слова. Яна ўручаецца за творы, што адлюстроўваюць гісторыю, культуру і духоўную спадчыну Беларусі. Прэмія – гэта не толькі прызнанне, але і спроба аднавіць сувязь з мінулым, адкрыць новую прастору для дыялогу і самавызначэння праз мастацкае слова.