be

Пра Кастуся

Гістарычны комікс, створаны па матывах п’есы Уладзіміра Караткевіча “Кастусь Каліноўскі: смерць і неўміручасць”, выйшаў да гадавіны паўстання 1863—1864 гадоў

“Пра Кастуся” — так называецца кніга. Малюнкі і афармленне зробленыя маладым мастаком і музыкантам Уладзімірам Дрындрожыкам. Куратар гэтага ўнікальнага праекта — паэт, літаратуразнавец Анатоль Івашчанка. Як вядома, п’еса Караткевіча была напісаная да стагоддзя паўстання. Стваральнікі комікса лічаць, што “ніхто не раскрыў вобраз Кастуся Каліноўскага настолькі добра, як Караткевіч”. Падчас працы над выданнем яны карысталіся гістарычнымі сведчаннямі, тагачаснымі гравюрамі і выявамі, а таксама наробкамі сучасных рэканструктараў падзей паўстання. Безумоўна, коміксы — выдатная форма папулярызацыі беларускай гісторыі, прычым цікавыя яны могуць быць і дарослым, і дзецям.

Выдаўцы і выдавецтвы: Лімарыус
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2013
  • Рэдактар: Івашчанка А.
  • Выдавец: Лімарыус
  • ISBN: 978-985-6968-33-7
  • Катэгорыя: Гісторыя, Дзіцячая літаратура
  • Copyright: © 2013 by Дрындожык У.
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2703, 2718
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org