Пра што казалі мэдыкі, што выйшлі на акцыю супраць міліцэйскга гвалту ў Менску
2020-08-13 17:00
Больш за 200 мэдычных супрацоўнікаў выйшлі сёньня на акцыю «Мэдыкі з народам» у Менску.
Яны пратэставалі супраць гвалту міліцыі і супраць выкарыстаньня машын хуткай дапамогі для дастаўкі супрацоўнікаў міліцыі да месцаў пратэсту. Да іх прыехаў міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік.
Праз паўгадзіны пасьля пачатку акцыі да мэдыкаў пад’ехалі некакльі аўтазакаў і мікрааўтобусаў з супрацоўнікамі міліцыі.