PRADMOVA удакладніла праграму і склад удзельнікаў
2022-05-30 12:19
«Мы скасавалі тыя пункты, якія не былі канчаткова ўзгодненыя і прыносім прабачэнні за іх заўчасную публікацыю ўсім, каго гэта непрыемна закранула. Анансаваць не да канца ўзгодненую праграму было сур’ёзнай арганізацыйнай памылкай. Таксама з праграмы выдаленыя некаторыя пункты ў сувязі з пажаданнямі некаторых удзельнікаў. Ніхто не быў выключаны з праграмы паводле жадання арганізатараў», - патлумачыла каманда фэсту.