Пратаколы пад капірку: чым жывуць “жаночыя” камеры ў Жодзіне?
2020-09-29 16:38
Супрацоўніцу адной з мінскіх архітэктурных майстэрняў затрымалі 12 верасня. Прычына затрымання стандартная для апошняга часу: “удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”.
Далей была не менш стандартная працэдура: суд па "Скайпе", пратакол з “нестыкоўкамі”, блытаныя паказанні сведкі-міліцыянта, 13 сутак адміністрацыйнага арышту.
Што найбольш уразіла ў сітуацыі “затрыманне — суд — суткі”? Як ацэньвае свой турэмны досвед? Ці не расчаравалася ў мірных пратэстах?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае супрацоўніца архітэктурнай майстэрні
Дар’я Чачко.