- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Шмат у якіх краінах свету царква адыграла важную і станоўчую ролю ў фарміраванні грамадзянскай супольнасці. Таксама і ў Беларусі, дзе не ў зусім станоўчую ролю ў развіцці грамадства адыграла Расейская праваслаўная царква. Але нельга пакінуць у баку і шэраг іншых цэркваў, якія не толькі прапаведавалі, але і ўплывалі на шырокую грамадскую свядомасць. Менавіта гэтыя ўплывы высвятлялі шматлікія даследчыкі, сярод якіх Алег Латышонак і Станіслаў Акінчыц. Супольная праца даследчыкаў мае назву “Пратэстанцкая царква і беларускі нацыянальны рух на пачатку ХХ стагоддзя”. У аснове выдання, якое пабачыла свет дзякуючы МГА ЗБС Бацькаўшчына, артыкулы і ўспаміны з гісторыі нацыянальна руху ў першай палове ХХ стагоддзя. Менавіта пратэстанцкая царква стала для беларускіх інтэлігентаў відавочным падмуркам для будавання беларускай нацыянальнай царквы і беларускай тоеснасці. Менавіта гэтаму ў “нашаніўскі” перыяд прысвяцілі сваё жыццё шматлікія вядомыя дзеячы Грамады. Узаемасувязь і стасункі гэтай арганізацыі з пратэстантамі былі вельмі цеснымі. Але з падзеннем Грамады знікла і ідэя беларускай царквы. Гэтую тэму і асвятляе на сваіх старонках вышэйзгаданае выданне. (Н. Г.)