be
pdf

Працоўная салідарнасць 6

газэта для рабочых

Чарговыя абяцанкі. Міністар фінансаў Андрэй Харкавец падчас размовы з журналістамі паведаміў, што Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу ў 2010 годзе давесці сярэдні заробак у сферы вытворчасці да 500 долараў, а ў бюджэтнай сферы - да 420. Як адзначаюць незалежныя эканамісты, гэта чарговая папулісцкая заява ўладаў, бо ў наступным годзе стартуе прэзыдэнцкая выбарчая кампанія. Каб узняць заробкі да такога ўзроўню, патрэбны рост валавага ўнутранага прадукту каля 115%, што ўяўляецца мала рэальным. Вядома, што напярэдадні выбараў, як гэта ў нас звычайна, заробкі падвышаюць, але гэтым разам падвышэнне заробкаў можа адбыцца толькі за кошт замежных крэдытаў, інвестыцый, продажу прадпрыемстваў і дзяржмаёмасці. Хаця, большасці беларусаў усёроўна, адкуль грошы, абы яны былі, і яны не задумваюцца, што гэта грошы пазычаныя, якія яны ж самі і будуць аддаваць, толькі ўжо з працэнтамі.

Каталёг: Kamunikat.org
Выдаўцы і выдавецтвы: Кілішкевіч П.
  • Месца выхаду: Бярозаўка
  • Дата выхаду: 2009-11
  • Рэдактар: Кілішкевіч П.
  • Выдавец: Кілішкевіч П.
  • Copyright: © 2009 by Працоўная салідарнасць
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org