- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Менскі гарадзкі суд 24 студзеня разгледзеў касацыйную скаргу праваабаронцы Алеся Бяляцкага на прысуд, вынесены яму два месяцы таму судом Першамайскага раёну сталіцы. Бяляцкага ў суд не прывезьлі. Зала паседжаньня была запоўненая практычна ўся. Акрамя сваякоў Бяляцкага, было шмат журналістаў, грамадзкіх актывістаў, замежных дыпламатаў. Фотакарэспандэнтам забаранілі весьці здымкі.