- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З вяртаньнем на волю! Палітвязень Зьміцер Дашкевіч вызвалены датэрмінова 23 студзеня са Шклоўскай калоніі вызвалілі Зьмітра Дашкевіча. Палітвязень сам пазваніў сябрам з пошты Шклову і сказаў, што яго вызвалілі датэрмінова паводле рашэньня суда. Вызваленьне Зьміцера стала магчымым у тым ліку дзякуючы ціску незалежнага грамадзтва ды міжнароднай супольнасьці на ўлады Беларусі. Аднак датэрміновае вызваленьне Зьмітра Дашкевіча і Міколы Аўтуховіча аніякім чынам не зьмяншае антынародны паліцэйскі характар палітычнага рэжыму ў краіне. Пакуль ня будуць вызваленыя ўсе палітвязьні – Артур Фінькевіч, Аляксандр Казулін, Андрэй Клімаў, Юры Лявонаў і нядаўна асуджаны Аляксандр Зьдзьвіжкоў, пакуль ня спыняцца палітычныя рэпрэсіі супраць іншадумцаў, а найперш палітычна актыўнай моладзі, журналістаў і прадпрымальнікаў, а таксама пакуль ня будуць гарантаваныя правы беларусаў на свабоду слова, сходаў, аб’яднаньняў і сумленьня, незалежнае беларускае грамадзтва павінна надалей дзейнічаць і салідарна змагацца за свабоду, праўду і справядлівасьць у нашай краіне.