- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Восем новых палітвязьняў Вынесены прысуд удзельнікам масавайакцыі пратэсту прадпрымальнікаў, што адбылася ў Менску 10 студзеня 16 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску а 10-й раніцы пачаўся гэтак званы "Працэс 14-ці" – суд над удзельнікамі масавай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня. Перад судом Цэнтральнага раёну Менску паўсталі дзесяць актывістаў апазіцыі – М.Пашкевіч, А.Бондар, У.Сяргееў, А.Дубскі, А.Стральцоў, А.Чарнышоў, А.Кім, А.Койпіш, М.Крываў, Т.Цішкевіч. Дата судовага паседжаньня па справах яшчэ чатырох – А. Баразенкі, П. Вінаградава, М.Субача і непаўнагадовага Максіма Дашука – пакуль ня вызначаная. Працэс вядзе судзьдзя Алена Ільіна. У залу суда патрапілі толькі каля дзьвюх дзясяткаў чалавек. Сярод іх прадстаўнікі амерыканскай і славацкай амбасадаў, некаторыя журналісты і праваабаронцы. Цікава, што ў будынак суда не пускалі фігурантаў справы. Справа ў тым, што ўсе яны апранутыя ў белыя майкі, на якіх сьпераду напісана "Люблю Беларусь", а ззаду — "Свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацый і пікетаваньняў гарантуецца дзяржавай. Артыкул 35 Канстытуцыі РБ". Ад іх патрабавалі, каб яны зьнялі гэтыя майкі.