- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зьнішчыць да выбараў... Беспрэцэдэнтны ціск на рэдакцыю і галоўнага рэдактара недзяржаўнай «Газеты Слонімскай» Ужо некалькі месяцаў «Газета Слонімская» знаходзіцца пад пагрозай закрыцьця. Рэдакцыі адмовілі ў працягу дамовы арэнды без тлумачэньня прычыны, а спробы знайсьці памяшканьне нават у прыватных уласьнікаў не даюць ніякага выніку.Слонімскі райвыканкам пагражае прыпыніць дзеяньне альбо ануляваць ліцэнзію недзяржаўнай «Газеты Слонімскай» на ажыцьцяўленьне раздробнага гандлю. Пра гэта гаворыцца ў лісьце за подпісам старшыні райвыканкаму Мечыслава Касьцюка, які рэдакцыя выданьня атрымала ў сярэдзіне красавіка. Да таго ж, галоўнага рэдактара газеты Віктара Валадашука выклікалі ў Слонімскі раённы ваенны камісарыят і ўручылі позву на вайсковыя зборы. А днямі Віктар Валадашчук апублікаваў на сайце «Газеты Слонімскай» дакумент за подпісам начальніка раённага КДБ Аляксандра Мазалькова, адрасаваны загадчыку псіханеўралагічнага аддзялення слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы сп. Кандратоўскаму. У лісьце ўтрымліваецца загад праверыць па ўліках псіханеўралагічнага і наркалагічнага дыспансераў галоўнага рэдактара «Газеты Слонімскай» Віктара Валадашчука і яго блізкіх. У адкрытым лісьце Віктар Валадашчук выказаў зьдзіўленьне павышанай цікавасьцю КДБ да здароўя яго і яго блізкіх. Журналіст патрабуе, каб начальнік раённага КДБ патлумачыў яму матывы сваіх дзеяньняў...