- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Беларусь застаецца несвабоднай краінай" Міжнародная арганізацыя Amnesty International выдала штогадовую справаздачу аб становішчы з правамі чалавека ў сьвеце за мінулы год (з траўня 2007 па травень 2008 г). У разьдзеле дакладу, прысьвечаным Беларусі, адзначаецца ціск уладаў на грамадзянскую супольнасьць, юрыдычны перасьлед апазіцыйных актывістаў, а таксама працяг выкананьня сьмяротных пакараньняў. Сёлетняя справаздача Amnesty International сапраўды пацьвярджае, што Беларусь застаецца несвабоднай краінай. У разьдзеле справаздачы, прысьвечаным Беларусі, нагадваецца, што ў сьнежні летась Генеральная асамблея ААН прыняла рэзалюцыю, у якой асуджаюцца парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Пералічваючы выпадкі парушэньня права на свабоду выказваньня ў Беларусі, Amnesty International асабліва засяроджвае ўвагу на двух сюжэтах: зьняволеньні былога кандыдата ў прэзідэнта Аляксандра Казуліна, які адбывае тэрмін за арганізацыю мірнай дэманстрацыі, і рэпрэсіі ўладаў супраць удзельнікаў сёлетніх дэманстрацыяў на Дзень Волі 25 сакавіка.