- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"З вялікім непакоем мы прымаем да ведама зацьверджаны ў беларускім парламенце праект паправак да закону аб грамадзкіх арганізацыях, нацэлены на міжнародную падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазіцыі", – заявіла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан. Яна адзначыла, што новы законапраект "мае на ўвазе далейшае ўзмацненьне жорсткасьці абмежаваньняў на дзейнасьць у краіне грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазіцыі, якія ўжо дзейнічаюць у складаных умовах і якія зьяўляюцца аб'ектам абмежавальных правілаў рэгістрацыі". Прэс-сакратар таксама нагадала, што беларускі парламент прыняў папраўкі ў закон аб масавых мерапрыемствах, якія абмяжоўваюць правы грамадзянаў Беларусі на свабоду выказваньня і сходаў