- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
4 жніўня 2011 года ў Менску быў затрыманы i ўзяты пад варту старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзідэнт Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Алесь Бяляцкі. Здарылася тое, што, наюўна, не магло не здарыцца з кіраўніком адной з найбольш актыўных праваабарончых арганізацыяў ва ўмовах жорскага аўтарытарызму, у якіх знаходзіцца Беларусь на працягу апошніх 17 гадоў.