- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі мы дзесяць гадоў таму распачыналі кампанію «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», нашыя калегі-скептыкі, якія ўжо не першы год займаліся абаронай правоў чалавека ў Беларусі, недаверліва хіталі галовамі: «Дык а пра што і пра каго вы будзеце казаць?» Сапраўды, гэтая нябачная трагедыя ў будзённым жыцці краіны і народа была для нас выклікам. Выклікам маральным, бо нельга маўчаць, калі проста ў цэнтры Мінска, у СІЗА, як у сярэднявеччы на цэнтральнай плошчы, метадычна пазбаўляюць людзей жыцця. І выклікам практычным, бо ўся інфармацыя пра смяротныя прысуды ў Беларусі была недаступная для грамадства. (Мы лічым гады па расстрэлах, Алесь Бяляцкі)