Прававая дапамога сябрам ПЭНа. Паведамляйце пра выпадкі затрыманняў і катаванняў
2020-08-18 15:51
Паважаныя калегі!Калі вас ці вашых калег затрымалі, мы просім вас як мага хутчэй інфармаваць нас пра гэта. Беларускі ПЭН-цэнтр будзе рыхтаваць заявы ў абарону сваіх сябраў, шукаць адвакатаў і арганізоўваць іншыя формы падтрымкі.
Пішыце на пошту
info@pen-centre.by ці тэлефануйце
+375257521816 (Ганна Комар). Телефанаваць можна ў любы час. Перадайце гэтыя кантакты вашым блізкім, каб яны ведалі, да каго можна звяртацца ў выпадку вашага затрымання.
Калі вы ведаеце дзеячаў культуры (нават калі яны не сябры ПЭНа), якіх збілі, катавалі, затрымалі, паведамляйце, калі ласка, таксама, мы фіксуем усе выпадкі і маніторым сітуацыю.