- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кіраўніцтва РПЦ дэманструе сёньня поўную няздольнасьць да гэтак неабходных царкве рэформаў, а спробы царкоўнага адраджэньня здолу, з боку грамадаў, шараговога духавенства, цывільных людзей, жорстка спыняюцца царкоўным начальствам. Каб зразумець прычыны гэтага, трэба ведаць гісторыю праваслаўя ў СССР. А яна як раз замоўчваецца або ўсялях скажаецца царкоўнымі ерархамі дзеля ўтрыманьня ўлады. Памагчы чытачу, мала знаёмаму з трагічнаю гісторыяй Царквы XX стагодзьдзя, убачыць, што хаваецца за добрапрыстойным фасадам Маскоўскай патрыярхіі - задача гэтай публікацыі.