be
Праўнік 01 (02) 2006
Спампаваць
pdf

Праўнік 01 (02) 2006

Часопіс юрыстаў і палітолягаў

Дваццатае стагодзьдзе шмат у чым зьмяніла нашае жыцьцё, зрабіўшы яго больш мабільным і віртуальным. Зараз цяжка ўявіць сабе нашае існаваньне без электроннага сеціва. Дарэчы, наш праект таксама пачынаўся й працягвае сваё жыцьцё ў Сеціве (www.praunik.org). Таму ў гэтым нумары мы вырашылі скіраваць ўвагу перадусім на “электроннае” права, то бок на месца сутыку права ды сфэры найноўшых электронных тэхналёгіяў. З аднаго боку, разьвіцьцё Інтэрнэту выклікала да жыцьця новыя формы бізнэсу, але, зь іншага, права не заўжды пасьпявае разьвівацца ўсьлед за грамадзтвам, што спараджае багата актуальных пытаньняў, такіх як, напрыклад, легалізацыя бізнэс-ліставаньня праз Інтэрнэт, разьвіцьцё і абарона аўтарскіх правоў, нядобрасумленная канкурэнцыя і г.д. У гэтым нумары мы зьвяртаемся толькі да некаторых пытаньняў права і Інтэрнэту. Разьвіцьцё электронных тэхналёгіяў ня толькі паўплывала на права, але спарадзіла новыя тэорыі і ў палітычнай навуцы, таму адзін з артыкулаў прысьвечаны праблемам электроннага ўраду.

Пэрыёдыка: Праўнік
Выдаўцы і выдавецтвы: Цэнтр падтрымкі маладзёжных ініцыятыў, рэдакцыя часопісу “Праўнік”
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2006-04
  • Рэдактар: Белавусаў Уладзіслаў
  • Выдавец: Цэнтр падтрымкі маладзёжных ініцыятыў, рэдакцыя часопісу “Праўнік”
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 2916
  • Дадатковая даведка: Часопіс на беларускай і ангельскай мовах; пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылкі на аўтара ды часопіс “Праўнік” ёсьць абавязковымі; рэдакцыя не нясе адказнасьці за выкладзеныя ў аўтарскіх тэкстах факты; ды можа не падзяляць пункту гледжаньня асобных аўтараў; У дызайне вокладкі выкарыстана візуальнае афармленьне; тытульнай Інтэрнэт-бачынкі часопіса “Праўнік” http://praunik.org Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдактарскай рады часопісу Праўнік
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org