Прэс-сакратарка мінадукацыі пра «зачыстку» школьных бібліятэк: «Не пацвярджаю гэтыя чуткі»
2022-06-15 14:18
У школьныя бібліятэкі даслалі спіс «забароненых» аўтараў, чые кнігі трэба прыбраць з карыстання. Інфармацыю пра гэта і спіс кніг 33 аўтараў апублікавалі тэлеграм-каналы.
«Медыязона» патэлефанавала прэс-сакратарцы міністэрства адукацыі Людміле Высоцкай. Тая паведаміла, што не можа пацвердзіць ці абвергнуць такую інфармацыю.
«Таму што вы ж самі сказалі — гэта чуткі. Гэтай інфармацыяй мы не валодаем. Дакладна», — сказала яна.
На пытанне аб тым, ці было такое распараджэнне з боку міністэрства адукацыі, Высоцкая адказала адмоўна: «Не. Вы спыталі, ці не пацвердзім чуткі — не пацвярджаю гэтыя чуткі».