Прэзентацыя кніг Фонда Kamunikat.org на паэтычным фэсце “Вершы на асфальце”
2024-02-16 16:35
Міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова стартуе ў Вільні ў пятніцу 16 лютага ў беларускім музеі імя Івана Луцкевіча. Мерапрыемства будзе праходзіць тры дні з 16 па 18 лютага на розных пляцоўках і аб’яднае дзясяткі ўдзельнікаў з розных краінаў. Сёлетні фестываль (XІII-ты па ліку!) мае насычаную, цікавую праграму.
Новая кніга
Валянціны Аксак нараджаецца на пакутных шляхах змушанай блуканкі. Асабісты боль выгнаньніцы са свайго дому шматкроць узмацняецца трагедыяй зьняволеных і закатаваных у вязьніцах на радзіме. Захопніцкая вайна за яе паўднёвымі межамі не пакідае аўтарцы ні каліва спадзеву на шчаснае вяртаньне. І ўсё ж ляйтматывам кнігі ёсьць загад паэткі самой сабе: жыць навырост!
Уладзімер Арлоў – беларускі творца, больш вядомы як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010 г.
Паэзіі
Уладзіміра Някляева ўласцівыя сугестыунасць і надзвычайная пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная знітаванасць асобы лірычнага героя з мінуўшчынай, цяпершчынай і будучыняй роднага краю і ўсяго і свету.
Кніга "Маланкі над Вільняй", сцвярджае
аўтарка, – падарунак старажытнай і вечнамаладой Вільні да яе 700-годдзя ад віленчукоў: беларусаў, літоўцаў, палякаў. Ідэя гэтага трохмоўнага паэтычнага зборніка належыла Альме Лапінскене – доктарцы гуманітарных навук, якая на працягу 40 гадоў з’яўляецца нястомнай перакладніцай з беларускай мовы на літоўскую і карпатлівай руплівіцай на ніве беларуска-літоўскіх сувязяў...
Поўная праграма мерапрыемстваў фестывалю.
Мерапрыемствы фестывалю будуць транслявацца -
тут.
Фота Bellit.info і Kamunikat.org