- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сквер на плошчы павінен быў застацца У самую спякоту – пры 30о С – 7 ліпеня каля 50 саджанцаў пяцігадовых бяроз, клёнаў і туяў, прывезеных з Польшчы, размясцілі на месцы былога сквера паміж вуліцамі Стэфана Баторыя і Маставой. Так падыйшла да свайго завяршэння перабудова Савецкай (колішняй Рынкавай) плошчы. У выніку “рэканструкцыі там не засталося ні воднага старога дрэва. Па словах архітэктара праекта азелянення плошчы Аляксандра Захарчука, прадугледжвалася максімальнае зберажэнне былых пасадак. Супрацоўнікамі Гроднаграмадзянпраекта было праведзена абследванне сквера на наяўнасць хворых і пашкоджаных дрэў. Ураган у мінулым годзе прыўнёс свае карэктывы, але агулам трэба было прыбраць толькі каля 70 раслінаў. “Актаў аб вырубцы ўсіх дрэваў я не падпісваў. Гэта ініцыятыва зверху,” – кажа А. Захарчук.