be
epub

Проста ўспомніў я цябе

Карамазаў Віктар
Эсэ

Дзіва дзіўнае: трэба вось апынуцца ў Парыжы, пасяліцца на бульвары Гарыбальдзі ў атэлі «Сегюр» у маленькім утульным пакойчыку на мансардзе з акенцам у чысты ружовы дварок, дачакацца свайго ці не шаснаццатага ўжо парыжскага дня, за схілам дня — вечара, за вечарам — ночы, адчыніць акно ў цёплую, хоць ужо амаль палова лістапада, ноч, пагасіць святло — белы поліэтыленавы абажур на высокай, як з-пад снарада, гільзе, — на нейкі час вачыма прыкіпець да нізкіх чарапічных дахаў старога Парыжа, падсвечаных вулічнымі ліхтарамі і блізкімі вокнамі, адчуць, як пачынае садніць сэрца па Сярожу, маім любым хлопчыку, які цяпер, якраз гэтымі днямі, пачынае сваё працоўнае жыццё на далёкім і ад Мінска, і ад Парыжа беразе Ішыма, пагнаны ў той стэп зусім яшчэ маладымі, прагнымі крыламі, а потым апусціцца ў старамоднае, мо часоў якога-небудзь Людовіка, крэсла, запаліць на стале высокую, на высокай ножцы падсвечніка, свечку і толькі тады… паплысці. (фрагмент)

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Карамазаў Віктар
  • Дата выхаду: 2023
  • Copyright: © 2013 by Віктар Карамазаў; Copyright © 2023 by Kamunikat.org - ePub
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Карамазаў Віктар, Выбраныя творы. Беларускі кніга­збор: Серыя 1. Мастацкая літаратура. — Мінск: Кніга­збор, 2013. — 576 с. : [8] с. іл. 
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org