Прыгадваем песню на словы беларускага журналіста Андрэя Аляксандрава, якую запісаў украінскі гурт «Колір»
2022-06-06 14:54
Сёння пачыалі судзіць журналіста Андрэя Аляксандрава.
Андрэй Аляксандраў – палітычны вязень, за кратамі ён ужо амаль паўтара года. Сёння пачаўся суд над ім і яшчэ трыма фігурантамі «справы інфармагенства БелаПАН». Андрэя абвінавачваюць у стварэнні і кіраўніцтве экстрэмістскім фармаваннем.
«Я не вызнаю сябе вінаватым у тым, што мне інкрымінуюць. На суд еду без залішніх ілюзій, затое з чыстым сумленнем, і нават з прыемным хваляваннем. Нарэшце пабачу дарагіх мне людзей, шкада, вядома, што пабачу іх на лаве падсудных, але гэта цяпер папулярнае месца сустрэчы добрых людзей; а буду я на гэтым месцы побач з добрымі людзьмі, сяброўствам з якімі ганаруся», – з запіскі Андрэя Аляксандрава з-за кратаў, якую ён прасіў апублікаваць у дзень суда.
У 2016 годзе ўкраінскі гурт «Колір» запісаў песню на словы Андрэя Аляксандрава
«Пакіньце мне права застацца сабой».
яс