- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Старая ссунула акуляры на кончык носа і праз верх акуляраў агледзела ўвесь пакой, потым падняла акуляры на лоб і глянула з пад акуляраў. Яна бадай ніколі не глядзела праз акуляры, калі шукала вачыма якую небудзь дробную рэч,– напрыклад, хлопчыка,– бо гэтыя акуляры надзяваліся толькі для форсу, для хараства, а не для сапраўднай патрэбы: убачыць праз іх можна было столькі сама, колькі праз печныя засланкі. На момант яна збянтэжылася, а потым сказала не вельмі сярдзіта, але ўсё ж такі настолькі гучна, каб мэбля магла яе пачуць