be

Прымакі

Купала Янка
сцэнічны жарт у адным акце

М а к с і м (ляжыць на ложку і разглядаецца па хаце). Цьфу, каб цябе паляруш! Куды мяне, самдзеле, загнала нядобрае? Ці гэта я жыву, ці гэта я не жыву, ці гэта я толькі сон сьню? Папрабую сам сабе па носе стукнуць, ану ж пазнаю, на каторым я сьвеце. (Ударае сябе па твары рукой.) Ай, баліць, каб цябе немач! Значыцца, я на гэтым сьвеце і нават ня сплю. Але як тут споўзаць па розум да галавы і навясьці спраўку, куды мяне ліхаманка з сваёй хаты перавалакла? Бо ж такі хата гэта не мая, як сабе, мае міленькія, хочаце. У маёй хаце павуціньне па ўсіх чатырох кутках, а тут бачу толькі на трох... У маёй – абразы: Юры на белым кані з доўгаю пікаю і Мікола ў бляшанай шапцы; а тутака, праўда, Юры ёсьць, але на месцы Міколы вісіць "Страшны суд". Брр! Які ён, самдзеле, страшны, гэты "Страшны суд"! (фрагмент)

Беларускія аўтары: Купала Янка
Выдаўцы і выдавецтвы: Выдавецтва Галоўнага Праўлення Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 1958
  • Выдавец: Выдавецтва Галоўнага Праўлення Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства
  • Памеры: 32 с.
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор:
    • MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 1800, 7646
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org