be

Прыназоўнік у сістэме адной усходнеславянскай гаворкі Беласточчыны

Сегень Базыль

Гаворкі Беласточчыны знаходзяцца ў межах т.зв. кантактнай зоны, якая ўтварылася ў выніку ўзаемадзеяння дыялектных масіваў усходнеславянскіх і заходнеславянскіх моў. У гэтым плане ім характэрны інавацыйныя працэсы, цэнтры зараджэння якіх лакалізуюцца па-за межамі кантактнай зоны. Разам з тым, у самой кантактнай зоне шматмоўная сітуацыя стварае ўмовы для ўзнікнення лакальных інавацый, якія звычайна не выходзяць за межы кантактнай зоны. Адной з такіх інавацый з'яўляецца, напрыклад, экспансія прыназоўніка для (сііа) у сістэме як беларускіх, так і польскіх гаворак пры выражэнні значэння аб'екта, у дачыненні да якога выяўляюцца якія-небудзь якасць, стан, дзеянне (дл'а кор'овы не д'обре, йак не йіес'ц' с'ол'і, куп'і дл'а б'абы кубас'ы і пад.). Прычыны з'яўлення падобных інавацый нярэдка тлумачацца наяўнасцю балтыйскага субстрата на тэрыторыі Беласточчыны, што сведчыць пра іх архаічны характар.

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Універсітэт у Беластоку, Філалагічны факультэт
  • Месца выхаду: Białystok
  • Дата выхаду: 2001
  • Выдавец: Універсітэт у Беластоку, Філалагічны факультэт
  • Выдавецтва/ друкарня: Wydawnictwo Uniwersytetu w Białymstoku
  • Памеры: 232с., 21см
  • ISBN: 83-89031-00-0
  • Катэгорыя: Беларуская мова, Мэтадычная літаратура
  • Copyright: © 2001 by Uniwersytet w Białymstoku
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 462, 3469
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org