Прысуд Таццяне Вадалажскай пакінулі без зменаў
2022-09-02 14:36
Пасля апеляцыйнага суда прысуд застаўся без зменаў.
У чаканні скіравання на „хімію” знаходзіцца сацыялагіня, экспертка аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій, каардынатарка „Лятучага ўніверсітэту” Таццяна Вадалажская, распавяла сама суразмоўца:
– Быў апеляцыйны суд па скарзе. Зразумела, што ўсё засталося так, як і было, яна не задаволеная гэтая скарга. Мая справа рухаецца далей, я зараз чакаю, калі мне прыйдзе позва ў папраўчую інспекцыю. Чакаю таго, што называюць „хіміяй”, там абмежаванне свабоды з працаўладкаваннем.
Таццяне Вадалажскай вынесены прысуд у выглядзе 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу за нібыта Арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Беларускае Радыё Рацыя