Творчая рэзідэнцыя ў Празе
2025-07-10 15:00
У межах праграмы ЮНЭСКА «Гарады літаратуры» Прага запрашае падаваць заяўкі на двухмесяцовую творчую рэзідэнцыю. Чэская сталіца забяспечвае пісьменнікам і перакладчыкам магчымасць пражывання і працы ў цэнтры горада.
Заяўкі прымаюцца на восем двухмесяцовых праграм 2026 году, якія пройдуць у наступных месяцах:
Студзень—люты
Сакавік—красавік
Травень—чэрвень
Ліпень—жнівень
Верасень—кастрычнік
Лістапад—снежань
Выдаткі на дарогу і пражыванне пакрывае Горад літаратуры Прага, таксама творцы атрымаюць штомесяцовую стыпендыю 15 000 CZK (каля 600 EUR).
Заяўкі прымаюцца да 18 жніўня 2025 году да 23:59 сярэднееўрапескага часу. Вынікі будуць абвешчаныя 31 кастрычніка 2025 году
Для падачы неабходна:
запоўніць адмысловую форму анлайнапцыянальна: прадставіць фрагмент апублікаванага тэкску (па чэску ці ангельску) або дэманстацыйны фрагмент тэксту, перакладзенага з чэскай ці на чэскую мову; макс. 2 старонкі