- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яшчэ школьнікам неяк на летніх канікулах я паехаў са сваякамі ў лісічкі. Усё адбылося на світанку. Раптам наш сабака пачаў на нешта актыўна брахаць і бегаць кругамі. Зірнуў — а там, у бярэзніку, на істотнай адлегласці ад бліжэйшага вадаёма балотная чарапаха! На той момант я ўжо ведаў, што гэта рэдкі від, унесены ў Чырвоную кнігу Беларусі (інфармацыя траплялася на форзацы аднаго са школьных падручнікаў). Падзівіўшыся на экзатычную жывёлу, мы ўзялі сабаку і пайшлі ў лісічкі ўжо ў іншае месца, каб не перашкаджаць яе справам. Наступным разам лёс звёў мяне з чарапахай ужо ў студэнцтве. Спецыяльнасць «Біялогія і ахова прыроды», што я абраў у Мазырскім універсітэце, была даволі маладой, і прафесарска-выкладчыцкі склад па профільных прадметах толькі фарміраваўся. Першым часам, акрамя загадчыка кафедры Лідзіі Цвірко, якая вывучала кляшчоў, іншых спецыялістаў-заолагаў не было. Але хутка да нас пачаў прыязджаць герпетолаг Віктар Бахараў з Гродна — ён чытаў лекцыі і вёў практычныя заняткі. Аднойчы мы з сябрам сказалі яму, што хацелі б займацца Самец чарапахі баскінгуе 12 Птушкi i Мы Чырвоная кніга навукай. Віктар Аляксандравіч паглядзеў на нас хітрымі прыжмуранымі вачыма, пагутарыў і ўзяў над намі шэфства: стаў сістэматычна далучаць да тонкасцяў герпеталогіі. Ну а далей былі сумесныя палявыя паездкі, вымярэнні чарапах і мядзянак і шмат што іншае. Пасля вучобы мне прапанавалі заняць вакансію герпетолага ў ПДРЭЗ.