- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Так здарылася, што гэты юбілейны, прысвечаны 20-годдзю са дня «нараджэння» (адкрыцця) беларускай вяртлявай чаротаўкі, нумар выявіўся не проста юбілейным, а юбілейным ТРОЙЧЫ! Разам з чаротаўкай святкуюць свае «круглыя даты» яшчэ і два чалавекі, чые лёсы сталіся вельмі цесна пераплеценымі з лёсам гэтай маленькай птушачкі – «хросны бацька» чаротаўкі арнітолаг Аляксандр Казулін, 60 год, і першы дырэктар АПБ, арганізацыі, якая ўзнікла на хвалі аховы гэтага віду, крыху маладейшы за яго, таксама арнітолаг, Аляксандр Вінчэўскі, 50 год!