- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На двары разгар пялявога сезона – самая шчаслівая пара для даследчыкаў прыроды. Сезон гэты, дарэчы, не зусім звычайны, а, дакладней, і ўвогуле ўнікальны. Такога веснавога разводдзя, як сёлета, не было ўжо шмат гадоў. Добра вядомыя ўсім аматарам птушак Тры Вярбы, што растуць за плотам тураўскай станцыі кальцавання, яшчэ і зараз палошчуць свае ногі ў ваде, а што гэта азначае, тлумачыць, думаю, не трэба.