- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Публічная палітыка (public policy) – гэта адносна стабільны, мэтанакіраваны курс дзеянняў, які здзяйсняецца ўрадавымі чыноўнікамі або органамі ўлады і закранае істотную колькасць людзей. Палітычны курс (policy) распрацоўваецца, каб дасягнуць зададзеных мэтаў і вынікаў (хоць яны далёка не заўсёды дасягаюцца), і складаецца з сістэмы дзеянняў, што прадпрымаюцца на працягу пэўнага часу. Ён уключае не толькі рашэнне аб прыняцці закона або аб стварэнні заканадаўчай нормы ў той ці іншай сферы, але таксама і наступныя рашэнні, прызначаныя для таго, каб забяспечыць іх прымяненне на практыцы. Публічная палітыка ўзнікае ў адказ на палітычныя запыты (political demands) або патрабаванні прадпрымаць ці не прадпрымаць якія-небудзь дзеянні для вырашэння пэўных праблем. Гэтыя запыты накіроўваюць розныя ўдзельнікі грамадска-палітычнага жыцця – асобныя грамадзяне, прадстаўнікі груп, заканадаўцы, іншыя службовыя асобы – урадавым чыноўнікам або органам улады. (Уводзіны, фрагмэнт)