«Пушкін — гэта маяк імперыі»: Жадан распавядае пра вайну, культуру і Беларусь
2025-04-30 20:00
Сяргей Жадан — украінскі паэт, пісьменнік, музыка, з мінулага года — вайсковец. Ён лаўрэат шматлікіх прэстыжных конкурсаў. А ў 2022 годзе камітэт літаратуразнаўчых навук Польскай Акадэміі навук высунуў яго на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
Творы Жадана перакладзеныя на шмат моваў, у тым ліку, па-беларуску выходзілі кнігі «Дэпэш мод», «Anarchy in the UKR», «Украінскія авіялініі», «Варашылаўград», «Інтэрнат» і выбраныя вершы ў «Паэтах планеты».
Еўрарадыё сустрэлася з Сяргеем Жаданом у Харкаве, каб паразмаўляць пра ролю культуры падчас вайны, пра супраціў расійскай культуры, пра сувязі з беларусамі, пра службу ў войску ды пра сам Харкаў.
Гэта вялікая размова з выбітным украінцам. Скарочаную відэаверсію глядзіце ніжэй.