be
pdf

Пяшчота ліўня

Акулін Эдуард
Вершы, паэма

“Пяшчота ліўня” – першы зборнік Эдуарда Акуліна. Раней ягоныя вершы друкаваліся ў рэспубліканскім друку (між іншым, у часопісе “Маладосць”). У зборнік, які выйшаў у серыі “Бібліятэка часопіса “Маладосць”, трапілі дэбютантскія вершы і паэма «Шлях да радзімы», прысвечаная памяці Максіма Багдановіча. Раннія творы Эдуарда Акуліна характарызуюцца свежым пошукам формы, нечаканасцю думкі, добраю навізной. Востра адчувае Эдуард Акулін усе зрухі жыцця, з трывогаю піша пра чарнобыльскую бяду, пра дабрыню чалавека і яго жорсткасць. У вершах шмат лірызму, роздумаў, назіранняў. Адчуваецца філасофскі падыход да жыцця і адвечны пошук сэнсу існавання. З часам творчасць Эдуарда Акуліна робіцца што раз больш зрэлай, што можна прасачыць у пазнейшых зборніках, замешчаных на старонках Інтэрнэт бібліятэкі www.kamunikat.org (Н.Г.)

Беларускія аўтары: Акулін Эдуард
Выдаўцы і выдавецтвы: Маладосць
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка часопіса Маладосць
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1990
  • Рэдактар: Грачанікаў А., Камейша К.
  • Выдавец: Маладосць
  • Выдавецтва/ друкарня: Выдавецтва ЦК КП Беларусі
  • Памеры: 448 с., 16 см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Copyright: © 1990 by Эдуард Акулін, Маладосць
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: MiOKB — 1196, 1197
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org