- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Плённым было супрацоўніцтва паэта ў часопісе “Беларускі піянер” (першы нумар выйшаў у 1924 г.). Асабліва шмат твораў Якуба Коласа было надрукавана ў 1926 г., сярод іх – стаўшыя класічнымі казкі "Рак-вусач" і "Дзед і мядзведзь", шматлікія вершы. Казка “Рак-вусач” вылучаецца дзіўным багаццем ідэйнай задумы. Паэт не толькі пашырае сферу жыццёвага вопыту свайго чытача, ён прывівае яму любоў да жыцця, выхоўвае цікавасць да навакольнай рэчаіснасці. Прадстаўлены ў творы раслінны і жывёльны свет – гэта свет беларускай прыроды, роднай і блізкай дзецям. Казка спрыяе развіццю пачуцця гумару, тым самым выхоўваючы стойкасць і мужнасць душы дзіцяці, гартуючы яго да жыццёвай барацьбы. У ёй асуджаюцца нэндзы, сцвярджаецца жыццярадаснасць, працавітасць, светлая вера ў будучыню.