- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хочаце верце, хочаце праверце, але мы ішлі ў Еўропу паступова і планамерна. Ад самага свайго нараджэння, гэта значыць з векапомнага 1956 года, калі Народная Польшча назвала нас беларусамі. І не хвалімся напрамкам, як іншыя новаеўрапейцы. Такі нораў, быць у засені. Дзякуючы яму мы выжылі ў халодным прыцемку дыктатуры пралетарыяту, без вялікіх страт пераадолелі пераходны перыяд і лёгка праслізнуліся ў рэальную дэмакратыю. Тут памагла нам другая прыродная рыса — смех. На ім і трымаецца дэмакратыя. Без яго „Ніва" пераўтварылася б у пахавальнае прадпрыемства. У кожнай нацыі свой заскок. Наш смех ачышчае душу, штурхае на роздумы. Ён і абаронны шчыт і наступальнае джала. Усё беларускае жыццё прыпраўлена гумарам. Мы гэта ведаем ад першай казкі. Таму, кінутыя на выжыванне, смяемся. 3 іншых і з сябе. Смех — наша здароўе і надзея. Калі смяемся, значыць жывем. І перш за ўсё і больш за ўсё шчаслівы, што можам смяяцца.