Раман Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызналі «экстрэмісцкім»
2022-05-18 19:03
Раман беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча “Сабакі Еўропы” ўлады прызналі “экстрэмісцкім”.Пра гэта сам пісьменнік, які цяпер жыве за мяжой, даведаўся з публікацыі ў дзяржаўнай газеце. Артыкул у газеце, падначаленай адміністрацыі Лукашэнкі, прысвечаны ператрусу ў новай менскай кнігарні
“Кнігаўка”. Уладальнік кнігарні, выдавец
Андрэй Янушкевіч асуджаны на 10 сутак, затрымалі таксама супрацоўніцу кнігарні
Насту Карнацкую.
Як адзначыла
“СБ” у сваёй публікацыі, першы наклад
“Сабак Еўропы”, надрукаваны на замову выдавецтва
“Янушкевіч” у Літве, арыштавалі беларускія службы на мяжы. Пазней раман прызналі “экстрэмісцкім матэрыялам”. У ім дзяржаўная экспертыза нібыта знайшла “распальванне сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай варажнечы”, а таксама “заклікі да масавых беспарадкаў дзеля незаконнага захопу ўлады”.
Беларускае Радыё Рацыя