- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Паэзія Зьбігнева Гэрбэрта - паэзія памяці, Відаць, адзінае, што застаецца чалавеку ў эпоху адабранага мінулага і спляжанай сучаснасьці, - гэта памяць. А яшчэ - уяўленьне. Прастора ўнутранай свабоды, якую нельга адабраць. Прастора мітатворчасьці, хворая на страту пачуцьця часу, бо тут працягваюць жыць памерлыя. Памяць, якая вяртае выгнаньніка-барбара ў сад эўрапейскай культуры, адкрываючы яму лябірынт над морам. Пісаў справаздачы з раю і апісваў колы пекла і занядбаны сьметнік бацькаўшчыны, разважаў пра выкупленьне, дадумваў лёс Варавы, Прамэтэя, Марка Аўрэлія, Сьпінозы і Фартынбраса. За папялішчамі Троі бачыў родныя руіны, у лёсе Гамлета - лёс апошняга абаронцы Гораду ў аблозе. Іранічна пераасэнсоўваў міт, ведаючы ўсё наперад. Гэтак апавядаў пра сучаснасьць. Вачыма дзіўнаватага, часам наіўнага, часам іранічна-скептычнага пана Когіта паказваў абсурд сёньняшняга дня, адначасна разважаючы пра Вечнасьць, пра бездань, што ляжыць паміж чалавекам і сьветам. Бачыў недасканаласьць і сьмяротнасьць чалавека, бачыў ладступства і здраду, але не пагаджаўся мяняць іх на жахліва празрыстую дасканаласьць Анёла. Ведаў, што слова занадта слабое, каб нешта зьмяніць. I зьмяняў сьвет Словам.