«Райцэнтр» Тані Скарынкінай цяпер можна паслухаць
            
                2025-05-02 20:39
            
             
                        
                
Аматары творчасці пісьменніцы атрымалі шыкоўны падарунак — магчымасць слухаць эсэ з кнігі «Райцэнтр» бясплатна на пляцоўцы audiobooks. by. 
Тэксты зборніка — спроба ўратаваць аўтэнтычныя гісторыі Смаргоні ад паглынання іх яе вялікасцю Гісторыяй. 
 
Праект 
audiobooks. by заўважае: «Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам — і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае — смешным, смешнае — кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец — і ажывае...»
Чытаюць Таня Скарынкіна і Галя Костка.
Кніга атрымала 2-е месца Прэміі Гедройця 2021.
Друкаваная версія выйшла ў жаночай выдавецкай ініцыятыве 
«Пфляўмбаўм».