Развітанне з Лукашам Сцепанюком пройдзе 4 і 5 чэрвеня
2022-06-03 22:53
Стала вядома, што развітанне з журналістам і гукарэжысёрам Лукашам Сцепанюком пачнецца ў Беластоку ў суботу, 4 чэрвеня, а 16-й гадзіне.
Развітанне пройдзе ў Пахавальным цэнтры, што па вуліцы Вайсковай-3. Паніхіда а 17-й гадзіне.
Святая літургія адбудзецца ў нядзелю, 5 чэрвеня, а 7.30 у царкве Святога Мікалая, што на вуліцы Ліповай у Беластоку.
У нядзелю 5 чэрвеня а 10-й гадзіне будзе выезд з Пахавальнага цэнтру.
Пахаваюць Лукаша Сцепанюка ў Бельску Падляшскім.