- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння мы маем даволі багата публікацый па тэме, якую дзесяцігоддзямі не адважваліся ўздымаць на старонках навуковай літаратуры, у перыядычным друку. Тэма гэта - рэформа беларускага правапісу 1933 года. У друку часцей за ўсё выступалі па ёй навукоўцы-філолагі. Так што лінгвістычны аспект больш-менш поўна асветлены. Але ў данай праблемы, на маю думку, ёсць і яшчэ адзін не менш важны аспект - сацыяльна-палітычны, ідэалагічны, без разгляду якога цяжка зразумець, чаму пры рэфармаванні правапісу часам так рэзка разыходзіліся пазіцыі навукоўцаў-філолагаў, майстроў мастацкага слова толькі з-за якой-небудзь адной літары. Зазначаныя аспекты рэформы правапісу беларускай мовы не існавалі ізалявана адзін ад аднаго, таму, як бы я ні імкнуўся падыходзіць да яе толькі з сацыяльна-палітычнага, ідэалагічнага боку, усё ж даводзілася там-сям закранаць і чыста філалагічныя пытанні.