- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дэмаграфічная бяспека Праблема скарачэння колькасці насельніцтва востра стаіць па ўсёй Беларусі. У 1995 г. у краіне жыло 10177 тыс. чал. 3 таго часу насельніцтва паменшала на 5% і склала паводле апошніх звестак - 9689 тыс.чал. Аднак для Мастоўскага раёна гэта праблема з'яўляецца ці не асноўнай. За гэты жа перыяд колькасць насельніцтва зменшылася на 22 %: з 43,9 тыс. у 1995 г. да 34.1 тыс. наканец2007 г. Паводле аналізу Дз. Кухлея, дэпутата Мастоўскага раённага Савета дэпутатаў, калі тэмпы натуральнага і механічнага змяншэння насельніцтва захаваюцца, праз 8 гадоў у Мастоўскім раёне будзе пражываць меней за 28,5 тыс. чалавек, натуральныя страты ў параўнанні з станам на 01.12.2007 г. могуць скласці болей за 5,5 тыс. жыхароў. Гэта катастрофа для Мастоўшчыны, якая выклікае дэфіцыт працоўнай сілы, рост колькасці пенсіянераў і далейшы заняпад эканамічнага развіцця.А хто будзе працаваць, каб выплачваліся пенсіі, папаўняўся раённы бюджэт, рамантаваліся дарогі і г.д.? Кантрактная класіка Кіраўніцтва Бераставіцкага РУП ЖКГ шырока выкарыстоўвае кантракты ў якасці расправы над няугоднымі работнікамі. Паводле беларускай канстытуцыі грамадзяніну гарантуецца права на працу і годную аплату працы (арт 41): Трамадзянам РБ гарантуецца права на працу як найбольш годны спосаб самазацвярджэння чалавека..." Так, аказваецца, "гарантуецца" і, яшчэ раз уважліва, "... як годны спосаб самазацвярджэння..."