- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кантрактная класіка Кіраўніцтва Бераставіцкага РУП ЖКГ шырока выкарыстоўвае кантракты ў якасці расправы над няугоднымі работнікамі. Паводле беларускай канстытуцыі грамадзяніну гарантуецца права на працу і годную аплату працы (арт 41): Трамадзянам РБ гарантуецца права на працу як найбольш годны спосаб самазацвярджэння чалавека..." Так, аказваецца, "гарантуецца" і, яшчэ раз уважліва, "... як годны спосаб самазацвярджэння..." Арт 42 : "Асобам, якія працуюць па найму, гарантуецца (ізноў "гарантуецца") справядлівая доля ўзнагароджання ў эканамічных выніках працы ў адпаведнасці з яе колькасцю і якасцю..., але не ніжэй за ўзровень, які забяспечвае ім і іх сем'ям годнаеіснаванне." Звернем увагу на словы "справядлівае", "забеспячэнне" і "годнае". 3 тае пары як цяперашні кіраўнік Беларусі абвясціў курс на сацыяльна-арыентаваную эканоміку, адразу распачалася не проста праца, а сапраўдная бітва за годнае існаванне грамадзян Беларусі. Хочаш жыць "годна" ідзі на працу як на вайну дзе прыкладаючы не мала нерваў і здароўя, ты павінен змагацца з нізкімі заробкамі, слабой матэрыяльнай базай, недахопам фінансавых сродкаў, праблемным начальствам, штрафамі, пагрозамі звальнення, усебаковай працоўвай нервовасцю, старой структурай вытворчасці і зношанасцю асноўных фондаў Наш чалавек асаблівы і можа вытрымліваць падобныя шкодныя вытворчыя ўмовы. Карміць сям'ю за штосьціжтрэба! Але есць мяжа, за якой сканчаецца цярпенне нават рахманага беларуса.