- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
15 ліпеня мы адзначылі 600 гадоў перамозе над крыжакамі пад Грунвальдам (1410 г.). Да гэтай падзеі мастак Мікола Купава і навуковец, геральдыст Анатоль Цітоў ажыццявілі рэканструкцыю Грунвальдскай харугвы. Пад гэткімі харугвамі беларускія войскі ваявалі пад Грунвальдам і дасягнулі Вялікай перамогі, якая ахінула нашу краіну і яе старажытныя сімвалы славай і гонарам. Цэнтрам кампазіцыі вайсковых беларускіх харугваў заўсёды была “Пагоня”. Харугвы мелі нязначныя адрозненні ў дэталях альбо афарбоўцы.