- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларуская вёска, з якой апошнімі дзесяцігоддзямі людзі ўцякалі, цяпер стаецца модным месцам. Натхняе і прыцягвае да сябе штораз больш гараджанаў. У асноўным шумныя гарады пакідаюць маладыя семʼі, якія кантакт з прыродай і спакой цэняць больш за выгоду і атачэнне сучаснымі тэхналогіямі. Як жывецца былым гараджанам у сельскай мясцовасці, вы даведаецеся з нашага першага рэпартажу.